Ніва № 11 (2757), 15 сакавіка 2009 г.

Адкуль той Карповіч?

Міра ЛУКША

Кажуць, каб здабыць узнагароду за найлепшую кнігу выдадзеную за апошні год у Беластоку, трэба яе выдаць па за Беластокам, найлепш у вядомым, вялікім, прэстыжным выдавецтве. А падстава, згодная са статутам, такая: аўтар павінен быць у чымсьці звязаны з Беластокам: нарадзіцца тут, жыць, працаваць (таксама і ў мінулым). Год 2008 належаў да траіх аўтараў (з 22), намінаваных да ўзнагароды прэзідэнта Беластока імя Веслава Казанэцкага: Марты Гусьнёўскай (родам з Познані, працуе ў Беластоку ў Лялечным тэатры), Кацярыны Ляжэнскай (жыла ў Беластоку ў час вучобы ў VI ліцэі; яе радня з Беластока і ваколіц), і Ігната Карповіча (нарадзіўся ён у Беластоку ў бальніцы, але сам ён родам са Случанкі на Гарадоччыне). Карповіч жыў і ў Варшаве, і ў Беластоку, і ў Коста-Рыцы, і ў Эфіопіі, а цяпер цягне яго Кракаў. Карповіч быў леташнім лаўрэатам узнагароды імя Казанэцкага, за сваю трэцюю кнігу. Ні адна Ігнатава кніга не была выдадзеная ў Беластоку. Доўгі час увогуле не выдаваліся кнігі, а напісаў іх быў чатыры, аж „пстрыкнула” першая, „Niehalo”, якраз пра Беласток, у выдавецтве „Czarne”, якое ставіць якраз на „чорных коней”. І пайшло-паехала: пашпарт „Палітыкі”, які набілітуе перш за ўсё маладых творцаў яшчэ „без прозвішча”. Апошняя кніга, „Жэсты”, напісана інакш, чым ранейшыя, спакайней, без выдрымусаў (хоць некаторыя крытыкі адзначылі, што нуднейшая). Як сказаў адзін з членаў капітула, у гэтай кнізе аўтар паказаў Падляшша як месца добрае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF