Ніва № 11 (2757), 15 сакавіка 2009 г.

Супольнасць і рыцары плашча

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Больш дванаццаці гадоў таму пашчасціла трапіць мне ў сталіцу Чэхіі Прагу на адкрыццё помніка Францішку Скарыну. Здарылася так, што беларусы ў гэты гістарычны для нашай культуры дзень былі прадстаўлены дзвюма плынямі — афіцыйнай урадавай дэлегацыяй і нефармальнай нацыянальнай грамадой, якая складалася з прыехаўшых з Беларусі і прадстаўнікоў новай хвалі эміграцыі. Зразумела, што вакол шнырыла і дастатковая колькасць тых, у прамыя службовыя абавязкі каго ўваходзіць „сачэнне за працэсам”. Усё ішло сваім парадкам, пакуль хтосьці з маладых не прынёс колькі бел-чырвона-белых сцягоў. Дзяржаўных чыноўнікаў РБ ахапіў сапраўдны спалох. Але яшчэ страшней стала прадстаўнікам маладой эміграцыі. Выявілася, што узяць сцягі няма каму. У аднаго рукі апынуліся занятыя фотаапаратам, у іншага — дыктафонам. Ну а трэці наўпрост заявіў: „Ну, што вы — я ж у плашчы, з якім сцяг не стасуецца!”. Давялося пад касавурыя позіркі чыноўнікаў і аб’ектывы камер уздымаць сцягі нам, прыехаўшым з Беларусі.

Прыгадалася мне гэтая, ужо досыць даўняя гісторыя, на Шостым з’ездзе Асамблеі няўрадавых арганізацый ды ініцыятыў, пад час выступаў некаторых дэлегатаў. Гэтыя выступоўцы, калі спрасціць слоўную эквілібрыстыку, намагаліся давесці лінію чысціні грамадскага сектара Беларусі ад палітызацыі. Канкрэтней — няма чаго ўлучаць у Рабочую групу асамблеі прадстаўнікоў Беларускага Народнага Фронту „Адраджэнне”. Маўляў, у палітыкаў — свой (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF