Ніва № 11 (2757), 15 сакавіка 2009 г.

„А ты старік куды” ў другі раз?

Ілона КАРПЮК

— Імпрэза як імпрэза, — кажа Міхал, дзеяч культуры з вопытам, — мяне цяжка схапіць знянацку, бо амаль усё бачыў, але знаеш, што мяне калісь захапіла? „Юр’я”. Гэта была энергія.

Хаця фольк-мадэрну, які прэзентавала „Юр’я” не было ў беластоцкім клубе Фама, то быў проста беларускі мадэрн у розных відах. На тое і наладжана мерапрыемства, якое ўжо пусціла карані. Самае важнае каб паказваць, што насуперак усім додумкам у Беларусі існуе сучасная культура і ёсць людзі, якія займаюцца сучасным мастацтвам.

— Калі мы год таму думалі з сябрамі з БАСу пра назоў і кшталт нашага фільмавага падарожжа па Беларусі, шукалі нейкай свабоднай назвы, без нагрузкі пафасу — тлумачыць Мацек Рант з Беластоцкага асяродка культуры, — знайшлі такую назву, якая, думаю, трапляе да маладых і выклікае прыхільную ўсмешку.

„А ты, старік, куды?” — пытаецца нейкі герой з паштоўкі, якая ўжо другі раз запрашала галоўным чынам жыхароў Беластока на сустрэчу з беларускай культурай. Хто дазнаўся з паштоўкі, хто з афішы, а хто з інтэрнэту — мала важна, асабліва калі глядзіцца на такі натоўп, да гэтага яшчэ без узроставых межаў. У вочы аднак кідалася перад усім група маладых людзей, звычайна добра зінтэграваных.

— Паверыш, — кажа мне сябра, — яны зарганізавалі сабе самі транспарт і прыехалі спецыяльна на канцэрт!

Гэта праўда, каб пабачыць канцэрт гурту IQ48 моладзь з бельскага беларускага ліцэя вырашыла (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF