Ніва № 10 (2756), 8 сакавіка 2009 г.

Багацце народнай творчасці

Аляксей МАРОЗ

Больш цеснае супрацоўніцтва паміж Падляшшам і Палессем завязалася дзякуючы арганізаванаму ў Студзіводах у цёплыя веснавыя дні фестывалю. Аднак адкрыццё VІ выпуску Падляшска-Палескага фестывалю аўтэнтычнага фальклору „Там по маёвуй росі” адбылося ў незвычайны час і ў іншым, чым звычайна, месцы, бо 26 лютага ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы. У выніку супрацоўніцтва Музея малой айчыны ў Студзіводах з Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтрам у Гайнаўку былі прывезены экспанаты 29 беларускіх народных творцаў з Берасцейшчыны і прыехала 3 народных мастакоў. У Беларускім музеі ў рамках адкрыцця фальклорнага фестывалю была прэзентаваная выстаўка „Вандроўкі па Палессі”. Можна ўбачыць на ёй прывезеныя з Рэспублікі Беларусь мастацкія работы, частка з якіх была створана на прыгранічных тэрыторыях, між іншым, у наваколлі Белавежскай пушчы. У прысутнасці гайнавян і бяльшчан з аўтэнтычным фальклорам выступілі „Жэмэрва” і „Сёстры Лук’яновічанкі” з вёскі Леснікі. Адны і другія захапілі публіку прыгожым, выкананым на даўні манер спевам і галасістасцю, якая ўразіла тых, што не слухалі раней ні „Жэмэрвы”, ні выканаўцаў з Палесся. Была і дэкламацыя верша народнага творцы Францішка Ляхоцкага з Палесся, які зачытала яго сваячка з Гайнаўкі, матушка Яўдокія (Ляхоцкая).

— Калі ў 2004 годзе мы наладзілі фестываль „Там по маёвуй росі”, не думалі, што ён на стала ўпішацца ў падляшска-палескі краявід. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF