Ніва № 10 (2756), 8 сакавіка 2009 г.

Заатакаваны Гарадок

Ілона КАРПЮК

— Чаму людзі выходзяць? — пытаюся дзядзьку, які стаіць побач.

— Ааа, бо гэтыя фільмы якіясь недапечаныя, — адказвае без пераканання.

На экране Гміннага цэнтра культуры ў Гарадку хвіліна за хвілінай мяняюцца карцінкі. Раз спявак на адной з падляшскіх вёсак дапамагае курам несці яйкі, зараз жа на лаўцы сядзяць жыхары іншай вёскі, праз момант лётаюць на парашутах, у іншай хвіліне заглядаем у пустую фабрыку або сочым за падзеямі пластмасавых герояў іншай карцінкі. Месцаў, тэм і герояў у паўтарагадзінным паказе столькі, колькі ў самім Гарадку, але мясцовых гледачоў намнога менш, чым месц у зале. А шкада. Гэта першы такі паказ у гарадоцкім цэнтры, таму арганізатары разлічвалі на большае зацікаўленне. Але адначасова наладзілі рок-канцэрт, таму верных слухачоў не бракавала, якія напачатку і карміліся фільмавай стравай.

— А хто гэтыя фільмы прывёз? — рашуча падыходзіць да мяне жанчына.

Добра, што ў такіх малых асяродках ёсць маладыя людзі, якім нечага хочацца. „Джузва”, як клічуць Адася, вельмі любіць перш за ўсё арганізаваць рок-канцэрты, бо сам цікавіцца гэтай музыкай, але фільмы з’яўляюцца дадатковай атракцыяй.

— Наша „RIMA” выступала ўжо ў клубе „Фама” ў Беластоку, дзе часта адбываюцца фільмавыя паказы, — расказвае. — Ведаем фільмоўцаў і так згаварыліся.

— Мы ездзім з фільмамі туды, дзе нас чакаюць, — кажа Томэк „Стшала” Адамскі, адзін з фільмоўцаў. — Гэта дзякуючы нашым ведам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF