Ніва № 10 (2756), 8 сакавіка 2009 г.

Вакол чыгункі ў Зубкі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Задумалася мне пабачыць як сёння выглядае чыгуначная лінія, якая калісь была задумана для спалучэння Беластока з Баранавічамі, а пры гэтак званай „народнай уладзе” спалучала наваколле Гарадка з Беластокам, становячыся свайго роду каранішчам, па якім Беласток высмактаў тамашняе насельніцтва ў свае рознага маштабу муры. Перастала тая лінія выконваць сваю антрападрэнажную ролю недзе, калі не памыляюся, пры Валэнсе.

З аўтобуса злажу ў Зубках з задумай прайсціся па вёсцы, пабачыць як Зубкі выглядаюць цяпер. Але ж у альшынцы бачу стрэлку з інфармацыяй, што яна завядзе да чыгуначных блокаў. То я і павярнуў за той стрэлкай з цікавасці да загадкавага чыгуначнага пасёлка. Пакуль я, аднак, тыя „блокі” высачыў, заглянуў загадзя і на самое чыгуначнае палатно.

Калісь я ўжо на тых пуцях быў і тое, што пабачыў цяпер, мяне не здзівіла. Бо можа здзівіўся б той, хто б упершыню пабачыў пуці на станцыі ў Зубках. Бо паміж рэйкамі на тых пуцях расце лес. Не прыйшло мне ў галаву палічыць, колькі той хваіне гадоў, усё ж такі магу запэўніць, што яна ўжо „дарослая” — ёй за дваццаць будзе.

Мяркую, што хваіна тая не мае гаспадара — яна не цярэбленая з голля. Магчыма, што нават невядома, хто мае ўзяцца за тое церабленне: леснікі ці чыгуначнікі. Ды прыходзіцца сумнявацца, ці ў абсягу Зубкоў захаваліся яшчэ нейкія „калеяжы”; магчыма, што пенсіённыя, якіх сем’і і насяляюць згаданыя раней блокі, якіх два, невялікія, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF