Ніва № 10 (2756), 8 сакавіка 2009 г.

Аляксей Васілюк і дамінацыі

Міра ЛУКША

Калі ўбачаць разьбу ў драўніне бяльшчаніна Аляксея Васілюка, некаторыя асацыююць: „Смык!” Гэта, здавалася, па падставах пад скульптуры, характэрных для Славаміра Смыка з Дабрывады, разьбяра вядомага не толькі ў Польшчы. І, можа, адчуваецца некаторым дух падобны, нейкая перспектыва і ў Васілюка?.. Васілюк жа нарадзіўся ў Кляшчэлях (1944 г.), у чатыры кіламетры ад Дабрывады. Бацька Аляксея — з падкляшчэляўскіх Паграбоў, маці — з пад Лодзі. Перспектыва ў яго, так сказаць, шырокая, а што казаць пра тое, што можна яго назваць пачаткоўцам, які бярэ ўзор з таленавітага суседа, дык гэта можна таксама аспрэчыць. Бо і настаўнікам, і натхняльнікам, як бы ён сам, Смык, не казаў, быў і яму дабрывадска-чыкагаўскі Міхась Маркевіч. А калі глядзець на канкрэтныя „падставы”, адмысловыя падстаўкі, на якіх трымаецца скульптура, то ў Васілюка найчасцей ягоныя творы іх увогуле не маюць. А неабавязкова мець доўгі мастацкі досвед, каб апынуцца ў мастацкім саперніцтве на першым месцы. Вось, на апошнім ваяводскім аглядзе аматарскай мастацкай творчасці ў галіне разьбы здабыў ён першае месца. А працуе над сваім варштатам салідна гэты бельскі пекар!

— Жыву ў Бельску-Падляшскім. Працаваў у пякарні. Там пачаў выпякаць мастацкае пячэнне на выставачныя вітрыны — булачкі, хлябы, пірагі, караваі... Зацікавіўся разьбой з галін і каранёў і нават зарэгістраваў сваю дзейнасць як мастацкую. Больш займаўся, аднак, творчасцю на патрэбы сяброў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF