Ніва № 10 (2756), 8 сакавіка 2009 г.

Нефармальны беларускі павет

Аляксей МАРОЗ

Дзесяць гадоў таму, калі пасля шматгадовага перапынку аднаўляліся паветы, якія між іншым пераймалі задачы раённых аддзяленняў падпарадкаваных ваяводскім уладам, узнікла пытанне ці спраўдзяцца ліквідаваныя ў 1975 годзе структуры. Жыхары Гайнаўшчыны радаваліся, што ўзнікне Гайнаўскі павет, бо раней гаварылася, што пушчанскія і прыпушчанскія гміны могуць увайсці ва ўзбуйнены Бельскі павет. Павышаўся прэстыж Гайнаўкі, якая, так як у 1953 годзе, зноў станавілася павятовым цэнтрам з падобным адміністрацыйным значэннем як Бельск, Ломжа ці Сувалкі. У мінулым, калі поўным махам працавала Гайнаўскае прадпрыемства дрэваапрацоўчай прамысловасці, вартасць прададзенай вытворчасці гайнаўскіх прадпрыемстваў у 1970-х гадах перавышала нават вытворчасць згаданых гарадоў. Аднак дзесяць гадоў таму Гайнаўка ў гаспадарчым плане адставала ад Ломжы, Сувалкаў (яны разгарнулі дзейнасць, будучы ваяводскімі гарадамі), а нават і Бельска-Падляшскага. Турызм і агратурызм не далі Гайнаўцы і наваколлю такога гаспадарчага росквіту як дрэваапрацоўчая прамысловасць, якая ў 1990-х гадах пераходзіла падзенні і невялікія ўзлёты. Людзі, асабліва мужчыны, якія трацілі працу ў дрэваапрацоўчай прамысловасці, знаходзілі работу ў іншых прадпрыемствах, а найбольш у нарваўскім „Пронары”, у якім зараз працуе больш за паўтары тысячы чалавек. Іншыя выязджалі ў пошуках працы па за Гайнаўшчыну, а частка — за заходнюю мяжу. Адной з задач адноўленага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF