Ніва № 10 (2756), 8 сакавіка 2009 г.

Толк

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Як жа багатая наша тутэйшая зямелька выдатнымі помнікамі тутэйшай матэрыяльнай культуры, якім па арыгінальнасці наўрад ці знойдзецца раўня нават у маштабе Планеты. Вось такі архітэктурны шэдэўр дрэмле на аўтобусным прыпынку, што па шашы Бельск — Беласток насупраць вёскі Храбалы. Калі глядзець на гарызантальную праекцыю будынка з боку Беластока гэта будзе прамавугольная шасцёрка; мабыць адна з трыяды апакаліптычных...

Сцены будынка мураваныя, салідныя, бо ж у такім насычаным рухам месцы яны за свой век паспяхова прайшлі праверку часам, а гэта не ўсім будынкам, нават у спакайнейшых месцах, удаецца. Сцены гэтыя нясуць на сабе дакументальны запіс эпохі; праўда, тыя некалькі слаёў фрэсак, якія пісалі і дапісвалі вядомыя і ананімныя мастакі ды сама прырода, не заўсёды чытабельныя сучаснаму чалавеку, магчыма, што развіццё шыфравальна-дэшыфравальнага мастацтва раскрые шмат што цікавае. Дах збудавання складаюць шчыльна злучаныя дошкі, пакрытыя толлю.

Усе сцены згаданай пабудовы, апрача адной, максімальна зінтэграваныя: няма ў іх ніякіх праёмаў ці нават звычайных дзірак, не бачна там нават слядоў нейкай праёмапрабівальнай дзейнасці нашага непаседлівага насельніцтва. У адной-адзінай сцяне дзвярны праём з жалезнай рамай, даўно пустой, з заржавела-замаляванымі крукамі для завесаў. Калі і былі там калі нейкія дзверы, дык іх парахнёвіну даўно ўжо вецер развеяў па навакольных угоддзях, на ёй вырасла траўка, якую (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF