Ніва № 10 (2756), 8 сакавіка 2009 г.

Уласнае жыццё з літаратурай

З Надзеяй АРТЫМОВІЧ пра слова, фільм і эмпатыю гутарыць Ганна КАНДРАЦЮК.

Сёння мы ў стыхіі карцінкавай цывілізацыі, якая сапхнула словы і іх носьбітаў на абочыны жыцця. Знішчаецца чалавек. Зноў чутны подых фашызму, плямёнаў. З перспектывы перажытых гадоў скажы, які час быў найбольш спрыяльны для паэзіі, літаратуры?

— Важнае пытанне, але вельмі складанае. Што такое слова? Гэта перажытыя, пераасэнсаваныя эмоцыі. Але паэзія гэта не толькі эмоцыі. Я калісьці напісала ў адным сваім тэксце, што паэзія гэта вольнасць. Паэзія гэта шмат элементаў. І называць іх тут, аналізаваць — я не ведаю, што гэта паэзія. Паўтару за Эдуардам Акуліным, які ў адным вершы напісаў, што паэзія ёсць і будзе, пакуль ёсць і будзе чалавек. Кожны час у жыцці аўтара важны. З перспектывы часу — я ж не маладая асоба — думаю, што ўсе этапы вельмі істотныя. У тым ліку этапы маўчання аўтара.

Сучасны чалавек думае прыблізна так: няма мяне, калі няма мяне ў медыях. Большасць аўтараў сама запрашаецца ў медыі, змагаецца за добрыя рэцэнзіі, прамоцыю. Якое значэнне ў Тваім выпадку мае свет медыяў?

— Свет медыяў для мяне не існаваў і не існуе. Скажу так, калі чалавек як аўтар, як індывідуальнасць уваходзіць на медыйную дарогу, гэта для яго смерць. Натуральна, распазнанне і медыйная ацэнка мае пэўную вартасць. Хоць не так вялікую, як мне здаецца з перспектывы чалавека, які ўсё жыццё чытае літаратуру. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF