Ніва № 9 (2755), 1 сакавіка 2009 г.

Ёсць такія вечары ў Нарве

Міхась СЦЕПАНЮК

Нарва, 13 лютага, 16:30. У адной з залаў мясцовай школы сабраліся дзеці, якія вучаццa беларускaй мове, ды іхнія бацькі. На тварах многіх вучняў відавочнае хваляванне. Вядома, часам так бывае перад выступамі. Яшчэ некалькі хвілін чакання і ўжо. Пачынаецца сустрэча „Ёсць такія вечары”.

Хаця часам хвалююцца, любяць выступаць

— Сардэчна вітаем бацькоў, вучняў ды гасцей, — пачынаюць мерапрыемства вядучыя Уля Беразавец і Kараль Лукша.

Арганізатар вечарыны настаўніца беларускай мовы Ніна Aбрамюк тлумачыць, што мэтай сустрэчы з’яўляецца інтэграцыя настаўнікаў, бацькоў і дзетак. Мерапрыемства ўпісваецца таксама ў традыцыю г.зв. мэсніцаў — вечароў, падчас якіх суседзі наведваюць адзін аднаго, каб пагаварыць і павесяліцца.

— На вечарыне дзеці паказваюць тое, чаго навучыліся, пачынаючы з верасня, — дадае спадарыня Aбрамюк, якая вучыць роднай мове ўсіх выступаючых на мерапрыемстве.

Праграма сустрэчы даволі багатая. Першымі з п’есай „Kалядны вечар” выступаюць першаклaснікі. Цікавае, што наймалoдшыя навучэнцы самі ўносяць посуд і стравы на калядны стол. Пасля акажацца, што падрыхтоўка каляднага стала не перад п’есай, а падчас выступлення была ідэяй саміх першаклaснікаў.

Пасля наймалодшых акцёраў перад публікай прэзентуюцца вучні старэйшых класаў. Трэцякласнікі выступілі перад публікай з п’есай „Kаляды ў сям’і Aды”, а чацвёртакласнікі — з „Mухай-пяюхай”. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF