Ніва № 9 (2755), 1 сакавіка 2009 г.

Аб бельскай УБ

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Ад пяцідзесяці да сямідзесяці працэнтаў функцыянераў Установы публічнай бяспекі ў 1944-1956 гадах у Бельску-Падляшскім складалі беларусы. Таксама іх ахвярамі былі дзесяткі тысяч, а саміх функцыянераў УБ з Бельска ў той перыяд загінула дзевяцёх. Так у падляшскай ваяводскай „Ксёнжніцы” сказаў Тамаш Данілецкі, гісторык Беластокага аддзела Інстытута нацыянальнай памяці (ІНП) у час прамоцыі першай з цыкла кніг, прысвечаных апарату бяспекі ў паўночна-ўсходняй Польшчы пры канцы вайны і ў першыя пасляваенныя гады.

— Да гэтага часу нашы веды аб звычайных функцыянерах гэтай злараднай установы былі малыя. Якраз яны часта ганебна няволілі жыхароў нашага рэгіёна, — гаварыў у час прамоцыі публікацыі ІНП Цэзары Кукля, шэф Беластоцкага аддзела Інстытута. — Гэтая кніжка паказвае чым была УБ у глыбінцы, якая была мараль функцыянераў, адкуль яны былі родам.

На тым — як гаварыў дырэктар Кукля — каб якраз кніга як найхутчэй паказалася залежала самому старшыні ІНП Янушу Куртыку. Даследчыцкія працы па яе выданні пачаліся на пераломе 2002 і 2003 гадоў.

— Мы на пачатак выбралі Бельск-Падляшскі, бо гэта быў у той час найбольшы павет у Польшчы, вельмі разнастайны ў нацыянальным і канфесійным плане, ды адначасна па гэтых прыкметах сканфліктаваны, палітычна пераламаны. Адначасна, калі мы прыступалі да апрацоўкі гэтай публікацыі, паявіліся, аднак, аргументы, што па прычыне нетыповасці Бельскага павета не можа ён быць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF