Ніва № 9 (2755), 1 сакавіка 2009 г.

Край шэнгенскай мяжы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Падарожжа поездам здаецца быць лепшым метадам назірання за навакольным светам, чым падарожжа самалётам або аўтобусам. Бо тут можна і праз акно разглянуцца, і прайсціся, і разгаварыцца, і самому падслухаць чужое. Вось у Гайнаўку прыехаў ранішні „рэйкабус” з Чаромхі, які зараз пакалесіць назад. Бо Гайнаўка, з якой калісь раз’язджаліся цягнікі ў розных напрамках, цяпер згарнулася адно да ролі канцавога прыпынку на адной лініі — такога, якім калісь была, напрыклад, Цісоўка. А лініі тыя разыходзяцца зараз ужо з Чаромхі...

Вось адна з пасажырак разважае на тэму курэння на перонах станцыі, якое — забаронена. І на стражы гэтай забароны павінны стаяць службоўцы-сакісты. А яны што робяць? А то ж яны менавіта і кураць на тым забароненым месцы. Гэта можа з фармальнага пункту гледжання і парадокс, але калі бліжэй зазірнуць у абставіны, дык гэта пакажацца нават лагічнай неабходнасцю. Бо што ж тыя стражы парадку маюць рабіць, ездзячы поездам з Чаромхі ў Гайнаўку і назад? То ж яны, бедныя, мучацца, седзячы бяздзейна паўгадзінамі ў тым „рэйкабусе”. І вось у перапынках паміж тымі паўгадзінамі яны і выходзяць распрастаць косці, дыхнуць свежым паветрам, уперамежку са свежым нікацінам. Мог бы хто здзівіцца, навошта такія работнікі... А хто тады будзе ахоўваць нашы „рэйкабусы”, якіх тут асталося ўжо менш чым зуброў? (Мо нават і пасажыраў менш чым зуброў.) І куды ж дзенуцца тыя стражы-грузы: мо пойдуць поле (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF