Ніва № 9 (2755), 1 сакавіка 2009 г.

Яшчэ пра нядаўні скандал

Аб тым, што праваслаўныя духоўныя былі прымушаны кантактавацца з Установай па справах веравызнаяў, вядома было ўсім. Ніхто гэтага не ўспрымаў як супрацоўніцтва з рэжымам, толькі лічыў цяжкім ярмом, ускладзеным на хрысціянскія касцёлы ўладай бязбожных камуністаў. Некаторыя святары, у тым ліку і епіскапы, атрымлівалі нейкія невялікія грошы ў якасці сімвалічнай заплаты за навучанне рэлігіі ці — радчэй — за капеланства. Напэўна былі і такія, ад якіх патрабаваліся пісьмовыя справаздачы аб замежных паездках ці кантактах з наведваючымі нас замежнікамі. Няраз не былі гэта справаздачы напісаныя духоўнымі, толькі пісьмовыя справаздачы з размоў, састаўленыя „ўбекамі” (так называлі ўсіх функцыянераў, падначаленых Міністэрству ўнутраных спраў). І ніхто разумны, ніхто сапраўды дарослы не абвінавачваў і не абвінавачвае нашых пастыраў за гэтага роду прымусовыя кантакты. Падтрымлівалі іх дзеля святога спакою і дзеля аблягчэння, а часам нават стварэння магчымасці царкоўнай дзейнасці на дадзенай тэрыторыі. Маладыя мужчыны, якія сваю будучыню звязвалі з Царквою (семінарысты, студэнты тэалогіі, кялейнікі ці шафёры епіскапаў), выклікаліся ў адпаведныя камендатуры міліцыі ці офісы, дзе іх распытвалі пра розныя справы, напрыклад, што ўладыка спажывае на абед, хто яго наведвае, якімі тэлеперадачамі цікавіцца... Нявопытныя маладзёны станавіліся несвядомымі інфарматарамі спецслужбаў аб розных аспектах царкоўнага жыцця, але іх начальства ведала аб гэтых размовах і не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF