Ніва № 9 (2755), 1 сакавіка 2009 г.

Брава, Звяз беларускай моладзі!

Аляксей МАРОЗ

Звяз беларускай моладзі рашыў выкарыстаць пустуючы і нішчэючы будынак былой падствовай школы ў Шчытах, пазней прызначаны на вясковую святліцу, для беларускай справы. ЗБМ хоча адрамантаваць мураваны будынак і стварыць у ім Цэнтр адукацыі і прамоцыі беларускай культуры. Радныя Арлянскай гміны прынялі пастанову, якая дазваляе войту прадаць для ЗБМ будынак былой школы разам з участкам з 90% скідкай. Звяз летам мінулага года і некалькі гадоў таму ўжо супрацоўнічаў з гміннымі ўладамі ў Орлі, калі ставіў па вёсках Арлянскай гміны стэнды з інфармацыяй аб гісторыі сёл.

Пераўтварыць пустуючы будынак у цэнтр

— Перш за ўсё хочам выкарыстаць пустуючы будынак для адукацыйных праграм і прамоцыі беларускай культуры. Прадбачваем таксама ў ім вясковую святліцу і мерапрыемствы для жыхароў Арлянскай гміны. Хочам стварыць бібліятэку, інтэрнэт-кафэ, арганізаваць выстаўкі і ладзіць сустрэчы для мясцовага насельніцтва. Памяшканні былой школы прадбачваем выкарыстаць на патрэбы вёскі, гміны і беларусаў з усяе Польшчы, — заяўляе старшыня ЗБМ Міхась Сцепанюк. — Аднак перш за ўсё хочам, каб Шчыты былі месцам сустрэч беларусаў Падляшша. Самі Шчыты — гэта цікавая вёска са славутай гісторыяй. Школьны будынак распаложаны па-суседску са старадаўняй царквой.

— Мы захапіліся месцам, на якім распаложаны нішчэючы будынак. Яно аказала на нас вялікае ўражанне. Рашылі мы прывесці будоўлю і тэрыторыю вакол яе ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF