Ніва № 9 (2755), 1 сакавіка 2009 г.

Вачыма базарнай бабы!

Ганна КАНДРАЦЮК

Шкада базарыку на Юравецкай. Асабліва яго дзікай часткі, пра якую беластоцкі народ казаў: руска! Тут найперш выстойвалі гандляркі з за ўсходняй мяжы, у якіх можна было танна набыць папяросы, спірт, майткі, касцюм... Але не за папяросамі хадзіла я на „рускі” рынак. Некаторыя гандляркі між сабой размаўлялі на беларускай мове. Так жа звярталіся яны і да кліентаў. За тры гады бадзяння па рынку я толькі раз сустрэла шавіністычнае шоў. На рускамоўную жанчыну напаў сіняносы гандляр папяросамі (W Polsce masz, kurwa, mówić jak człowiek!). Паколькі і яна і ён прадавалі папяросы з рукава, разборка мела прызнакі нездаровай канкурэнцыі. На шчасце ў Беластоку не звяліся джэнтльмены, якія адцягнулі зайздроснага спекулянта ды паставілі яго гандляваць у іншы куток. Гэты непрыемны ўспамін не адвярнуў маёй увагі ад рынку. Часцей за ўсё чуліся там бяседы ў духу адабрэння і зразумення. У галаве астаўся адзін кадр ад святкавання 8 сакавіка. Дзяўчаты з Гродзеншчыны распівалі свой тавар пад песню „Цячэ вада ў ярок”. Ля іх кампаніі лунала аўра адабрэння і нясмелага захаплення. Праўда, на рынку пераважала публіка пенсійнага ўзросту. Той-сёй пусціў слязу, успомніў маладыя гады...

На Юравецкай пашанцавала купіць мне вышытую ў каляровыя ружы ільняную прасціну. Колеры і ўзор скрывалі ў сабе нейкі сакрэтны код кахання. Прасціну я набыла ад сціплай беларускамоўнай кабеты ад Бабруйска. Я ведала, што рукадзельны цуд падару сваёй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF