Ніва № 9 (2755), 1 сакавіка 2009 г.

На допінгу

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Сусветны спорт працягваюць трэсці допінгавыя скандалы. Здаецца, вялікі спорт як сацыяльная з’ява ўжо падышоў да сваёй крытычнай мяжы, калі ён альбо канчаткова ператворыцца ў скрозь фальшывую і крымінальную сферу па адмыванні грошай, альбо пачне ачышчацца ад гэтай суцэльнай пачварнасці. Прынамсі раптоўныя смерці прадстаўнікоў самых розных відаў спорту, якія здараюцца ўсё часцей, надзвычай абвастрылі праблему. Ужыванне допінгу ў спорце набыло ўжо такія маштабы, што пра прынцыпы незабыўнага барона Кубэртэна ўжо сорамна і згадваць. Абы перамога — „мы за ценой не постоим”.

Допінг — не што іншае як сінонім і родны брат падману. У спорце гэты від ашуканства найбольш распаўсюджаны ў дзяржавах, дзе пануюць таталітарныя рэжымы. З нядаўняй гісторыі можна ўспомніць „фенаменальныя” поспехі, прыкладам, кубінскіх атлетаў ці гедээраўскіх плыўчых. Рэгулярна вызначаліся тут і прадстаўнікі іншых краін так званага сацыялістычнага лагера — найперш, канешне, СССР, а таксама Венгрыі. Цяпер, па ўсіх знешніх прыкметах, наперадзе ўсёй планеты тут Кітай, які пакуль антыдопінгавыя лабараторыі раскрыць не ў змозе (альбо не ў жаданні?). Паводле статыстыкі апошніх гадоў найбольш спартоўцаў, якія ўжывалі допінг, выяўлена ў Расіі і ЗША. Але ў гэтых прызнаных лідараў сусветнага спорту матывацыя падману істотна адрозніваецца. У амерыканцаў, як правіла, гэта паслядоўнасць асабістага выбару чалавека ў выніку крайняга культу пераможцы ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF