Ніва № 9 (2755), 1 сакавіка 2009 г.

З клопатам пра меншасці

Размова з Анатолем Вапам — дырэктарам дэпартамента культуры і нацыянальнай спадчыны Падляшскай маршалкоўскай управы.

Ніва”: — Якія прыярытэты абавязвалі пры назначанні датацый з сёлетняга бюджэту падляшскага самаўрада на заданні ў галіне культуры?

Анатоль Вап: — Былі яны падобныя на мінулагоднія. Разам іх 12. Вылучана заданне „Падтрымка аматарскага мастацкага руху”. Першапачаткова ўваходзіла гэта ў склад „рэалізацыі культурных мерапрыемстваў высокамастацкага рангу”. Не было гэта адпаведным, паколькі апрача праектаў вялікіх мерапрыемстваў падаваліся праекты імпрэз невялікіх, ды вельмі каштоўных, напрыклад, такіх, што рэалізаваліся на вясковай тэрыторыі. Другой навінкай з’яўляецца ўвядзенне прыярытэту датычнага будавання міжкультурнага дыялога.

Колькі грошай і на колькі праектаў агулам у гэтым годзе ПМУ прызначыла на культуру, а колькі з гэтага на праекты нацыянальных меншасцей, асабліва беларускай меншасці?

— Мы прынялі прынцып, што большасць грошай была размеркавана яшчэ напрыканцы мінулага года так, каб культурныя падзеі, якія маюць быць рэалізаваныя сёлета, маглі быць здзейснены, нават тыя, што праводзіліся ў студзені. Калісь тыя імпрэзы, што агранізаваліся ў студзені, а нават у палове лютага не мелі шанцаў на рэалізацыю, паколькі не можам бенефіцыентам кампенсаваць затрачаных коштаў, а толькі дафінансоўваць тыя імпрэзы, якія маюць адбыцца. На 2009 г. ужо ў снежні было (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF