Ніва № 8 (2754), 22 лютага 2009 г.

Карціны Кацярыны

Міра ЛУКША

Кацярына Валкавыцкая як асоба, так і мастачка, як і яе творы, выклікаюць у гледачоў самыя розныя хваляванні. Гэты неардрынарны, прыгожы, добры і чулы чалавек, родам з Ялоўкі, ужо з маленства, як кажа яе цёця Марына, „пэцкала” па сценах усім што толькі трапілася ў рукі і давалася ім пластычна выявіць сваё натхненне. І яе карціны і цяпер выклікаюць раз жах ад разбэшчанасці мадэляў, іншы раз — ад бессаромнасці мастацкіх прыёмаў. Раз хочацца паглядзець, пацешыцца феерверкамі колераў і ліній, іншы раз не захацелася б павесіць тое на сцяне! „Чыстыя прастытуткі!” — ацаніла гераінь апошняй выстаўкі „Дробнамяшчанка ў чырвонай сукенцы” сама мама мастачкі Аля, медык па прафесіі, гурманка добрага мастацтва. А іх, сумных і распусных гераінь, можна будзе распрануць пасля з гэтых пёрак, карунак, марляў і тафтаў (дарэчы, не адну сурвэтку, беражліва сплеценую цёцяй Марынкай, Кася выкарыстала як матэрыял для карцін!). Кася Валкавыцкая, хоць бавіцца самой мастацкай матэрыяй быццам бы няхоцькі, і не думае пра ўплыў сваіх „выбрыкаў” на іншых, стала сур’ёзным натхненнем і для маёй творчасці. А вось так: „Кацярына, як культурны педагог, вучаны ў беластоцкім універсітэце з варшаўскімі традыцыямі, у поўні свядомасці — ніхто ў эпоху карцінак не мае ахвоты смакаваць ні высокай культуры, ні бачыць не хоча ейных карцін, да якіх між іншым прычасціць хоча мастачка той абсалютны ды паўсюдны плебс, незалежна ад ягонае адукацыі ды прыроднага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF