Ніва № 8 (2754), 22 лютага 2009 г.

Даваенная Орля

Міхал МІНЦЭВІЧ

У Орлі было многа яўрэйскіх кавалёў. Па цяперашняй вуліцы Канапніцкай, паміж Янам Навіцкім і камінарам Моткам, працавалі кавалі Элько і Зэльман. На рагу той жа вуліцы з Нарваўскай, побач Цывы Далінскай і Гершка (які гандляваў яйкамі і коньмі), жыў каваль Шуйко, а трох братоў з такім жа прозвішчам мелі ў Орлі свае кузні побач дарогі ў Крывятычы (сёння пляц перад сядзібай Мураўскіх). Іншы каваль, Ёна, жыў паміж удавой Вадзілоўскай (уладальніца крамы з алкаголем і марозівам) і пякарняй Шэршаня недалёка царквы. Яшчэ іншы каваль быў з другога боку царквы, за Файблем. Вядома, што быў яшчэ і каваль Хайшэ Бахрак, у якога два гады практыкаваўся праваслаўны Ігнат Шыманскі, які пры санацыі вёў сваю кузню разам з братам Міхалам. Кавалём быў таксама праваслаўны Фэдаровіч.

Таксама, як і кавалёў, было ў Орлі многа гарбароў. Па вуліцы Пасвентнай (зараз Чырвонай Арміі) з боку сінагогі жыў Шалай, а ў панадворку была яўрэйская лазня, у якую маглі хадзіць і аўтахтоны. (Паводле Аляксандра Карнеева, народжанага ў 1910 годзе, хрысціяне не карысталіся той лазняй, бо занадта чыста ў ёй не было. У час савецкага панавання малодшы лейтэнант Лейкін, яўрэйскі палітрук, загадаў некаторыя медныя прыборы прызначыць для пабудовы новай лазні на пашы паблізу кафлярні; яна дзейнічала яшчэ да 1960-х гадоў.) За Шалаем жыў гарбар (па-яўрэйску „пэлц”) Ліба, ён фарбаваў шэрсць шкур. Па суседняй вуліцы Канапніцкай, за кавалямі і камінарам, жыла яўрэйка (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF