Ніва № 8 (2754), 22 лютага 2009 г.

У Ласінцы загарадзілі хрысціны

Ганна КАНДРАЦЮК

— А ў вас носяць павітуху на стале? — спытаў журналіст з Мінска.

Мы ехалі ў Ласінку (вечар, 6 лютага) на мерапрыемства з цыкла „Жыве яшчэ традыцыя”, таму пытанне, пастаўленае ў цяперашнім часе, магло паказацца лагічным. Такія абрады як адведкі ці хрысціны з павітухай і кашай для маладога і сярэдняга пакаленняў — дапатопная абстракцыя. Як асоба самой павітухі — сімвалічнай апякункі народзінаў. Ці насілі ў нас бабку павітуху на стале? У вялікіх сёлах, як Ласінка, бабку-павітуху адвозілі на кані, у меншых, як мая Кутлоўка, бабулю бралі на рукі і, пагуляўшы па вуліцы, адносілі з песняй дадому...

Праўда, больш за асобу павітухі цікавіў мяне іншы абрад, звязаны з месцам, у якое мы набліжаліся, святліцай у Ласінцы. Яшчэ дваццаць гадоў таму тут ладзілі шумныя забавы, на якія сходзілася палова павета. Пастаянным элементам такой гульні былі бойкі кавалераў, якія заўзята баранілі сваю тэрыторыю. Ласінка заўсёды білася з Нарвай. Сёння ўсё мела перавярнуцца дагары нагамі. Мы ехалі на свята, якое арганізавала Нарва... у Ласінцы.

* * *

Ужо з першага погляду ў мяне атрымалася дзіўнае назіранне. Састаў публікі, сярод якой пераважалі кабеты-пенсіянеркі, хутчэй за хрысціны напамінаў бабскае свята на Овласа. Дзеянне на сцэне і па за ёй вызначалі таксама жанчыны. Вядома, тон і прэзенцыю наводзілі тут нарваўскія настаўніцы, працаўніцы гміных культурных устаноў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF