Ніва № 8 (2754), 22 лютага 2009 г.

З рэдактара на дырэктара

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

„Я амаль ваш сямейнік. Добра ведаю гэтую зямлю, яе людзей ды іхнія праблемы”, — так пісаў у сваёй выбарчай лістоўцы ў 2005 г. незалежны ў той час кандыдат у сенатары Уладзіслаў Праховіч. Прагаласавала за яго каля 18 800 выбаршчыкаў. Аднак гэтага было замала, каб засеcці ў другой палаце парламента. Цяпер сродкі масавай інфармацыі абляцела вестка, што гэтага працаўніка Радыё Беласток (з 1984 г.), былога кіраўніка Рэдакцыі нацыянальных меншасцей, выпускніка факультэта русістыкі, славістыкі і прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта Управа Польскага тэлебачання назначыла дырэктарам (дакладна: выконваючым абавязкі дырэктара) беластоцкага аддзела Польскага тэлебачання. Мабыць, шмат беларусаў Беласточчыны можа ганарыцца, што „наш” чалавек заняў такую відную пасаду ва ўстанове, якая прадстаўляе адзін з уплывовых элементаў чацвёртай улады. Мабыць, слушна. Аднак гэтае назначэнне, яшчэ не зацверджанае Назіральнай радай Польскага тэлебачання, выклікала лавіну думак, паказваючых у шырэйшым кантэксце адносіны нейкай часткі суграмадзян да беларускай меншасці агулам. На інтэрнэт-форумах можна было прачытаць: „No to mamy TV Białoruś pełną gębą...”, „Co za kretyństwo, w Polsce jesteśmy, a rusak polską telewizją będzie rządzić...”, „Następny swojak na stołku, w Urzędzie Miejskim w Białymstoku też same swojaki...”, „To «Obiektyw» także będzie po białorusku. I jak ktoś nie ma «uk» w nazwisku to won?”. Дарэчы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF