Ніва № 8 (2754), 22 лютага 2009 г.

Ёзік і палова жыцця

Міра ЛУКША

— Скупава! — кажа мне шафёр рэйсавага аўтобуса, які выязджаў з Беластока набіты да апошняга месца. Дзіў, што запамятаў тое, што ў мяне білет да гэтага месца. „А дзе яно?” Вылажу на абочыну мокрай зімовай шашы з Нараўкі ў Гайнаўку, каля будкі прыпынку, на якім прышрубаваны, пад тоўстым шклом, расклад язды аўтобусаў. Вырваць яго мог бы толькі ўзброены вандал! Ды нікога тут не відаць — ні людзей, ні хат! У вёску Скупава Нараўчанскай гміны добры кавалак дарогі! Спачатку па шашы, а пасля ўправа, кіламетр паўз таполевую прысаду, аж да наступнага скрыжавання, дзе стаіць першы крыж. Тут наступныя дзве дарогі — направа і налева, бо Скупава не такая малая вёска. А з таго напрамку, ад крамы, па асфальце больш за кіламетр возіць туды-сюды на адмысловай выгаднай калясцы, зробленай з веласіпеда, сваю Гандзю Ёзік Анішчук. Катае яе да аўтобуса, які завязе яе ў „дом старцаў” або назад, да любага Ёзіка. Ганна Фібік расказвала ў „Ніве” калісь свае прыгоды з часу нямецкай акупацыі, а і з дзядзькам Ёзікам знойдзем падобную тэму, бо іхняе пакаленне кранула тая бяда: акупацыя, прымусовыя работы, вяртанне на зруйнаваную бацькаўшчыну...

— Не будзе ён з вамі гаварыць! — азываюцца дзядзькі, што сама выходзяць з крамы (якраз яе зачыняюць). — О, там, о, жыве, у белай хатцы, што тыгр на шчыце! — і прапануюць, разам з двума немаладымі хлопцамі, таксама з торбамі з пакупкамі, запрасіць мяне „на каву”. Але ідзе ўжо ўласнік аздобленай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF