Ніва № 8 (2754), 22 лютага 2009 г.

Школа неабмежаванага рукадзелля

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У школу, так мне здаецца, хадзіў кожны сяк-так вучаны чалавек, які зараз умее прынамсі чытаць. І калі так прыгадаць тыя школьныя гады, то многім яны прымуць уяву паслядоўнасці ўсялякіх пакут, якія ўносілі згрызоты ў прызначанае для бестурботнасці дзіцячае і юнацкае жыццё. То ж усялякія хатнія практыкаванні, дыктоўкі, адказы пры школьнай дошцы... І расплатай за ўсё гэта былі не заўсёды чаканыя навучэнкамі ацэнкі ў школьных журналах і на штогадовых пасведчаннях.

Несправядліва, аднак, было б думаць, што арганізатары школьнага навучання не заўважалі гэтакіх пакут, што яны адносіліся да іх жорстка ці адно толькі абыякава. Не, не — яны рупліва працавалі над такой арганізацыяй асветнага працэсу, які б быў для вучняў калі б не шчырым раем, то прынамсі нейкай разнавіднасцю геданізму. Былі ўсялякія выдумкі — ці то прыязнай школы, ці то бясстрэсавай, ці чаго там яшчэ...

А былі, так мне здаецца, і спробы прыцягнуць да арганізацыі асветнага працэсу і саміх навучэнцаў, спробы пакарыстацца іх творчай актыўнасцю. Праўда, так мне далей здаецца, што яны ўсё ж такі былі падкантрольнымі рознаму сярдзітаму начальству, як жа часта варожаму вучнёўскаму размаху думак.

Можа занадта павярхоўныя назіранні стварылі ў нашым грамадстве стэрэатып большасці вучняў неахвотных асветнаму працэсу, якім нялюбае зубрэнне розных кніжных правіл, якім нялюбыя дыктоўкі ці нават дрэнныя ацэнкі ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF