Ніва № 8 (2754), 22 лютага 2009 г.

Каханне па-беларуску

Віктар САЗОНАЎ

Нават такое пачуццё як каханне людзі ўспрымаюць і разумеюць па-рознаму. Адны лічаць, што без гэтага светлага пачуцця жыццё немажлівае. Другія вераць класіку, які сцвярджаў, што каханне прыдумалі сквапныя прадаўцы кветак. Менавіта яны найбольш маюць карысці з таго, што нехта некага кахае. І нават з таго, што нехта некага падманвае, што кахае. Бо кажаш ты праўду, ці лжэш, а кветкі купіць мусіш.

Ёсць і нацыянальныя адрозненні ў стаўленні да кахання. Іспанцы, каб даказаць палымянасць сваіх пачуццяў, навучыліся спяваць пад вокнамі серэнады, французы — піць шампанскае з туфля каханай, англійцы — абяцаць быць вернымі ўсё жыццё. Праўда, даюць гэтыя абяцанкі чамусьці не сваёй абранніцы, а яе бацькам. А рускія ўвогуле сцвярджаюць, што калі б’е, значыць любіць. І чым мацней, тым лепш.

У беларусаў таксама апошнімі гадамі пачаўся пошук нацыянальных адметнасцей у стаўленні да кахання. І тут мы наперадзе планеты ўсёй. Такога шырокага дыяпазону няма ні ў каго. Вось толькі ў гэтай шматколернасці вельмі цяжка вызначыцца, які тып кахання бліжэй беларусам.

Прыкладам, уключаеш беларускае тэлебачанне і з замілаваннем атрымліваеш асалоду ад мілагучных спеваў тэлевядучых, якія кругласутачна пяюць серэнады кіраўніцтву краіны. Прыходзіш да пераканання, што мы абралі іспанскі варыянт. Але пасля залазіш у інтэрнэт і чытаеш, што ў дзень закаханых міліцыянты зноў разагналі акцыю маладафронтаўцаў, і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF