Ніва № 8 (2754), 22 лютага 2009 г.

Па-нашаму ў Арлянскай гміне

Аляксей МАРОЗ

Калі радныя Гайнаўкі прынялі пастанову аб увядзенні беларускай мовы ў якасці дапаможнай у зносінах паміж чыноўнікамі магістрата і насельніцтвам, як у вусным, так і ў пісьмовым варыянце, узнікла пытанне якая гміна зробіць чарговы крок у гэтым плане і першы крок у справе ўстанаўлення ўказальнікаў на акраінах мясцовасцей на польскай і беларускай мовах. Гайнаўскіх радных у справе двухмоўных указальнікаў абганяюць радныя Арлянскай гміны, якія 12 лютага прынялі пастанову аб дапаможнай беларускай мове для зносін з мясцовымі жыхарамі і разам з войтам Пётрам Сэльвесюком абяцаюць, што хутка распачнуць кансультацыі з моваведамі і гісторыкамі наконт выбару гістарычных назваў сваіх мясцовасцей, якія хочуць змясціць на ўказальніках на беларускай мове, побач польскамоўнага варыянта. Каб прыняць чарговую пастанову, што будзе замацоўваць нацыянальную свядомасць беларусаў пражываючых на тэрыторыі Арлянскай гміны і паставіць на акраінах мясцовасцей двухмоўныя ўказальнікі, трэба яшчэ пачакаць. Камісія пры Міністэрстве ўнутраных спраў і адміністрацыі, у якой працуюць моваведы і гісторыкі, мусіць яшчэ зацвердзіць прапанаваныя Арлянскай гмінай назвы вёсак, напісаныя кірыліцай, або запрапануе некаторыя ўласныя назвы сёл, згодныя з гістарычнымі назвамі і правапісам беларускай мовы.

— Мы ўжо ад доўгага часу пераконвалі нерашучых радных да двухмоўя, ажно канферэнцыя, арганізаваная Звязам беларускай моладзі ў Гайнаўцы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF