Ніва № 7 (2753), 15 лютага 2009 г.

Арлянскае яўрэйскае мінулае

Міхал МІНЦЭВІЧ

У Орлі няблага жылося людзям да прыходу сюды акупантаў. У савецкі час, у 1940 годзе, не ставала тут цукру і мыла, а багацейшых яўрэяў і мясцовых гаспадароў НКВД ссылала ў Сібір. Беспаспяхова завяршылася агітацыя за перасяленне мясцовых у глыб СССР і з Орлі дабравольна выехалі толькі дзве сям’і. У завяршэнне свайго панавання, 24 чэрвеня 1941 года саветы расстралялі сямёра невіноўных арлян, а пахаванні адбыліся без бацюшкі. Аднак, некаторым жанчынам салдаты падабаліся, з чаго адбылося некалькі родаў. Чарговыя гады прынеслі найбольшую яўрэйскую трагедыю, аднак я хачу засяродзіцца на ўкладзе старазапаветных у развіццё мясцовасці, якія ўнеслі вырашальны ўклад у яе ранейшае жыццё.

Яўрэі жылі ў Орлі на працягу некалькіх стагоддзяў. Былі яны не толькі рухавіком развіцця мястэчка, але і стрыжнем ягонай экзістэнцыі. Сёння ад багатага яўрэйскага мінулага асталіся выдатная сінагога (усё руйнаваная ў выніку незавершанага рамонту) і запушчаны кіркут. Асталіся таксама пасляяўрэйскія будынкі, якіх большасць зараз у прыватным уладанні. У рынку стаіць апусцелы будынак былой пякарні, якой уласнікамі была яўрэйская сям’я Ізбуцкіх; раней была там геэсаўская крама, а зараз сезонна карыстаюцца яго высокім комінам буслы. Як мне нядаўна расказаў спадар Ежы Ёдла з Бельска, Юзаф Ізбуцкі (адзіны яўрэйскі мужчына з Орлі, які выжыў у вайну „дзякуючы” вывазцы ў глыб СССР) нейкі час пасля вайны вёў пякарню, а пасля прадаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF