Ніва № 7 (2753), 15 лютага 2009 г.

Нашчадкі Вялікага Княства Літоўскага

Ілона КАРПЮК

— Не спадзяваліся, не спадзяваліся, што будзе так файна, — сказала мне старшыня Аб’яднання бацькоў АБ-БА Барбара Пякарская адразу пасля завяршэння першага этапу праекта „Вялікае Княства Літоўскае — наша супольная спадчына”.

„А што мела сказаць?” — можна спытацца. Але ведаю, што пры гэтага роду эксперыментах, менавіта на людзях, можа атрымацца і няўдача. Нібыта праца з дзяцьмі, таму мусіць быць эфект; з другога боку фундамент, на якім АБ-БА і Дом літоўскай культуры з Пунска вырашылі будаваць узаемаразуменне, не такі моцны, бо адной гісторыі ў выпадку розных нацый проста не існуе.

Ідэя праекта ўзнікла вельмі хутка

... і нечакана. Сімпозіум „Варта спытаць пра культуру”, які прайшоў восенню ва Усеагульным універсітэце імя Яна Юзэфа Ліпскага ў Тэрэмісках, прыцягнуў людзей, якія штодзённа пытаюць перад усім сябе пра сваю культуру. Сустрэча актыўных беларусаў і літоўцаў спарадзіла ідэю пазнаёміць дзяцей абодвух меншасцей, каб, мабыць, гэта яны пасля будавалі новую якасць кантактаў.

Супольнай беларусам і літоўцам можа здавацца сёння спрэчка за Вялікае Княства Літоўскае ці тоеснасць Вільні. На іншыя тэмы амаль увогуле не вядзецца гаворка, таму хтосьці ўрэшце павінен пачаць канструктыўную размову. Чаму не пачаць з дзяцей. Калі ўжо Тэрэміскі спалучылі грамадскіх дзеячаў, таму вырашылі яны вярнуцца там з дзяцьмі і пачаць гэты „рызыкоўны” праект. А справа ў тым, каб пачаць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF