Ніва № 7 (2753), 15 лютага 2009 г.

Каліноўскі — нязручны герой

Зміцер КОСЦІН

Мясцовасць Мастаўляны настала ўпісана ў гісторыю беларускага народа. Менавіта ў гэтую, невялікую цяпер вёску пры самай мяжы з Беларуссю, лёг шлях у марозны нядзельны дзень. Нагодаў для адведвання Мастаўлянаў было нават дзве: 1 лютага — 146 гадавіна пачатку паўстання 1863-1864 гадоў у Літве і Беларусі, а 2 лютага 1838 года менавіта ў Мастаўлянах прыйшоў на свет яго кіраўнік і адзін з найбольш рамантычных герояў беларускай гісторыі — Кастусь Каліноўскі.

Ініцыятарамі паездкі былі стыпендыяты навучальнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага, якія ўжо некалькі гадоў дзейнічаюць у межах ініцыятывы Беларуская Нацыянальная Памяць і займаюцца пошукам і ўшанаваннем памяці беларускіх дзеячаў па за межамі Беларусі. Да таго ж, да іх далучыўся і беларускі гісторык, прафесар Алег Латышонак, што зрабіла групу моцнай калі не колькасна, дык якасна.

Невялікая грамада разам з далучыўшымся бацькам солтыса вёскі спадаром Уладзімірам Зарэцкім прайшла па Мастаўлянах з нацыянальнымі сцягамі да месца, на якім калісьці стаяў дом Каліноўскіх. Цяпер на падмурку яшчэ стаіць вясковы дом, аднак большая частка ўжо пакрылася зямлёю, з якой дзе-нідзе прарастаюць парасткі дрэў.

Над падмуркам дома кіраўнік ініцыятывы Беларуская Нацыянальная Памяць Анатоль Міхнавец сказаў некалькі слоў пра самога Кастуся Каліноўскага і пра паўстанне, якім ён кіраваў. „Вельмі важна тое, што ў дзень, калі пачалося паўстанне ў Літве і Беларусі, а (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF