Ніва № 7 (2753), 15 лютага 2009 г.

Юбілейная алімпяда беларускай мовы

Аляксей МАРОЗ

У акруговых элімінацыях ХV юбілейнага выпуску Алімпіяды беларускай мовы (арганізатар — Кафедра беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта), якія 29 студзеня адбыліся ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы, прыняло ўдзел больш за пяцьдзесят вучняў. Традыцыйна самую вялікую колькасць удзельнікаў састаўлялі гайнаўскія белліцэісты. Апрача іх 16 асоб прыехала з Бельскага белліцэя і 9 вучняў з Беластока. У Бельскім белліцэі вучні рашаюцца на ўдзел у алімпіядзе ў пачатку навучальнага года і да студзеня рыхтуюцца пад наглядам настаўнікаў беларускай мовы. У Гайнаўцы падрыхтоўка пачынаецца пазней, але вучні больш масава прыступаюць да спаборніцтваў. Калі б прааналізаваць вынікі пераможцаў беларускіх алімпіяд на працягу апошніх гадоў, то колькасць лаўрэатаў і фіналістаў з Гайнаўскага і Бельскага белліцэяў хіба была б падобнай. У мінулым годзе ўпершыню і вельмі ўдала выступілі ліцэісты з Беластока.

Тыя, што не маюць дачынення з сённяшняй школай, могуць задумацца ці алімпіяду можна назваць спаборніцтвам? Аднак апошнім часам многа памянялася ў нашай адукацыі і зараз усю вучобу ў сярэдніх школах можна прыраўняць да спаборніцтваў за заліковыя кніжкі вышэйшых устаноў. Каб добра справіцца з матуральнымі экзаменамі, што дае магчымасць быць прынятым на выбраную спецыяльнасць, добра ўжо з першага класа ліцэя ці тэхнікума ведаць свае зацікаўленні і ў сярэдняй школе інтэнсіўна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF