Ніва № 7 (2753), 15 лютага 2009 г.

Удалося многа зрабіць

Аляксей МАРОЗ

Самаўрадавая мітусня патрабуе ад людзей, якія ў яе заангажаваліся, многа энергіі і часу. Спачатку трэба стварыць добрую праграму ў карысць мясцовага грамадства, многа набегацца, каб дайсці з ёй да выбаршчыкаў і здабыць добры вынік у час выбараў. Пазней трэба ўмела размаўляць з іншымі выбарчымі камітэтамі, каб стварыць правячую кааліцыю, якая сумее пераадолець цяжкасці і з дапамогай апазіцыі (калі гэта магчыма) працаваць для дабра грамадства. Ці ўдалося гэтае зрабіць у Бельскім павеце? Паспрабаваў я гэтага даведацца, слухаючы выступленні гаспадароў і гасцей у час вялікага мерапрыемства, прымеркаванага ў галоўным да дзесяцігоддзя Бельскага павета, а таксама размаўляючы з беларускімі раднымі. Зараз беларусы з Беларускага камітэта (прадстаўнікі „Бельскай кааліцыі”), з’яўляюцца хіба адзінымі павятовымі раднымі на Беласточчыне (калі гаварыць пра Беларускія выбарчыя камітэты), якія ўваходзяць у правячую кааліцыю і маюць рэальнае ўздзеянне на перамены, якія адбываюцца ў іх павеце. У іншых паветах на Падляшшы або няма радных, якія былі б прадстаўнікамі ад Беларускіх камітэтаў або гэты Беларускі выбарчы камітэт не ўваходзіць у правячую кааліцыю. Зараз намеснікам старасты Бельскага павета з’яўляецца беларус Пётр Божка, а іншы беларус, дырэктар Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы Васіль Ляшчынскі з’яўляецца намеснікам старшыні Рады Бельскага павета. Беларусы — Пётр Божка і Міраслаў Бало актыўна працуюць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF