Ніва № 7 (2753), 15 лютага 2009 г.

Фальшывая адліга

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Апошнім часам частка беларускага грамадства зажыла чарговай ілюзіяй — уражаннем пэўнай палітычнай адлігі, змякчэння рэжыму да сваіх апанентаў і адкрывання вокнаў. Як жа, столькі знешніх прыкмет — датэрміновае вызваленне палітычных вязняў, актыўныя перамовы з Еўропай, рэгістрацыя некаторых аб’яднанняў і рухаў, стварэнне рознага кшталту грамадскіх саветаў (дакладна „саветаў” — мыльных бурбалак, а не сапраўдных радаў), нават „Нашу ніву” і „Народную волю” сталі адкрыта прадаваць у дзяржаўных кіёсках „Белсаюздруку”. Пачнём з апошняга. Рэдакцыям гэтых выданняў я параіў бы не кідацца ў эйфарыю. Па-першае, тое, што іх дазволілі легальна распаўсюджваць — заслуга ўсёй дэмакратычнай супольнасці. Па-другое, пры ўсёй павазе да творчых калектываў названых газет — агульнай пагоды яны не рабілі і наўрад ці зробяць (асабліва гэта датычыць „Найшай нівы”, якая, да слова, магла б парупіцца і пра больш даступны кошт для шырокага чытача). Дзяржаўныя ідэолагі тут пралічылі ўсё беспамылкова. Таму яны нізашто не пусцяць у вольны продаж і распаўсюд, прыкладам, „Газету Слонімскую”. Чаму? Таму што яна стварыла рэальную альтэрнатыву раённай пустапарожняй агітцы, выцесніла ў свой час яе з рынку і мела істотны рэгіянальны ўплыў і патэнцыял. А аднаўленне рэгістрацыі забароненых выданняў ці рэгістрацыя новых медый у Беларусі — з’ява з галіны фантастыкі. Яшчэ адзін прыклад. Незалежную і папулярную газету „Прессбол”, якая смела раскрыла факты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF