Ніва № 7 (2753), 15 лютага 2009 г.

Пасол у Беластоку

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Беласток — сталіца першага рэгіёна, які 5 лютага наведаў пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча Віктар Гайсёнак, па адукацыі фізік, былы міністр адукацыі, у апошні час віцэ-міністр замежных спраў. Сустрэўся ён з уладамі горада і рэгіёна, епіскапамі Іакавам і Грыгорыем, больш за гадзіну размаўляў з журналістамі і гасцямі „Нівы”, пасля падчас прэс-канферэнцыі адказваў на пытанні беластоцкіх журналістаў ды наведаў Беларускае грамадска-культурнае таварыства. У нашай рэдакцыі візіт пачаў, спаслаўшыся на размову з прэзідэнтам Лехам Качынскім падчас уручэння вярыцельных грамат, ад сцвярджэння:

— З боку пана прэзідэнта Леха Качынскага адчуў я вялікае зацікаўленне нашай краінай і развіццём нашых стасункаў.

Адзначыў:

— Толькі шляхам двухбаковых размоў можам давесці да нармальных кантактаў.

Адной з галоўных тэм, якія краналіся ў час сустрэч, былі праблемы з атрыманнем віз, асабліва была гаворка пра ільготы пры іх атрымліванні і шматразовыя візы. У час прэс-канферэнцыі ў Культурным цэнтры Беларусі пасол не скрываў:

— Ёсць пэўныя пытанні, якія перашкаджаюць нашаму супрацоўніцтву, перш за ўсё візавыя.

У „Ніве”, на просьбу галоўнага рэдактара „Нівы” Яўгена Вапы пра візавыя палёгкі (бясплатныя візы?) для ўдзельнікаў найбліжэйшага з’езда Згуртавання беларусаў свету „Бацькаўшчына” ў ліпені г.г. у Мінску, сказаў:

— Беларусь вядзе цяпер актыўны дыялог з Еўрасаюзам. Справа ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF