Ніва № 6 (2752), 8 лютага 2009 г.

Калі пабольшаць парк?

Аляксей МАРОЗ

— У 2009 годзе прыпадае сімвалічная 600 гадавіна аховы прыроды ў Белавежскай пушчы. Гэта знакаміты момант, каб зрабіць прыкметны крок у напрамку пабольшання аховы пушчы ў якасці міжнароднага запаведніка прыроды, а таксама ў напрамку павелічэння нацыянальнага парку. Гэта адна з нашых прыярытэтных задач на 2009 год, — заявіў на прэс-канферэнцыі ў палове студзеня 2009 года міністр асяроддзя Мацей Навіцкі і дабавіў, што будзе многа міжнародных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 600-годдзя аховы пушчы.

Апошнім часам у Белавежы сталі гаварыць, што прадбачваецца пашырэнне Белавежскага нацыянальнага парку на ўсю тэрыторыю Белавежскага і частку Броўскага надлясніцтваў. Аднак, у адпаведнасці з законам аб ахове прыроды, нельга пабольшаць тэрыторыю нацыянальнага парку без згоды мясцовых самаўрадаў. Міністр асяроддзя звярнуў увагу, што яшчэ ад дзевяностых гадоў працягваецца канфлікт паміж мясцовым грамадствам і леснікамі з аднога боку і экалагічнымі арганізацыямі ды міністэрствам асяроддзя — з другога. Абодва бакі прэзентуюць цалкам іншыя погляды на справу пашырэння парку. Паводле міністра Навіцкага, вядуцца працы па выпрацоўцы пагаднення наконт пашырэння тэрыторыі Белавежскага нацыянальнага парку. Аднак старшыня Рады Белавежскай гміны Ян Гвай заявіў, што з яго самаўрадам не было яшчэ размоў на гэтую тэму. Прыхільнікі павелічэння нацыянальнага парку адзначаюць, што ўся Белавежская пушча ахоплена еўрасаюзнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF