Ніва № 6 (2752), 8 лютага 2009 г.

Арлянскае яўрэйскае мінулае

Міхал МІНЦЭВІЧ

Гмінная Орля мае багатае мінулае. Мясцовасць працвітала да канца ХІХ стагоддзя, калі страціла атрыманае ў 1634 годзе гарадское права. У 1938 годзе Орля пацярпела ад пажару, які спапяліў 540 будынкаў — 70% забудовы мястэчка. Другая сусветная вайна прынесла далейшыя страты — галакост каля дзвюх тысяч яўрэяў, якія складалі 80% насельніцтва Орлі.

Складана меркаваць, ці калі-небудзь будзе зрэканструяваны гістарычны цэнтр Орлі. Арлянская забудова патрабуе шмат увагі, шэраг мясцовых будынкаў падлягае кансерватарскай ахове. У гістарычнай прасторы мясцовасці павінны быць захаваны існуючыя вуліцы, традыцыйны маштаб забудовы і кшталт дахаў. Узводзячы новыя інвестыцыі трэба карыстацца традыцыйнымі будаўнічымі матэрыяламі: гладкімі тынкамі, драўлянай сталяркай, бляшаным або керамічным пакрыццём.

Аднаўлення патрабуе цэнтр Орлі з характэрным цэнтральным пляцом. Трэба было б абнавіць рынак і вярнуць яму гістарычна ўласцівую ролю гарадскога цэнтра, бо цяпер ён выконвае ролю парку. Дзеля гэтага трэба апрацаваць архітэктурную канцэпцыю добраўпарадкавання рынку, незабудаваныя ўчасткі з паўднёвага боку прызначыць пад паслугова-гандлёвую забудову з магчымай жыллёвай функцыяй, стварыць уласнікам магчымасць размяшчэння паслуговых аб’ектаў з усходняга і заходняга бакоў рынку, замацаваць пешаходную зону...

Як выглядала жыццё ў Орлі пры санацыі зараз помняць малалікія ўжо сведкі тадышняга часу. Тагачасная (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF