Ніва № 6 (2752), 8 лютага 2009 г.

З Падляшша

Караліна ШАРЛАТ

Падляшскае ваяводства распаложана ў паўночна-ўсходняй частцы краіны. Праз яго цэнтр праплывае рака Нараў. Сталіцай Падляшша з’яўляецца Беласток. На тэрыторыі Падляшскага ваяводства размяшчаюцца нацыянальныя паркі: Белавежскі, Бебжанскі, Нарвянскі і Вігерскі. Падляшскае ваяводства мяжуе м.інш. з Літвой і Беларуссю — з Гродзенскай вобласцю са сталіцай у Гродне.

Тэрыторыі Падляшша і Гродзеншчыны маюць шмат традыцый і звычаяў. Даўняй традыцыяй з’яўляецца свята Купалы. У летнюю ноч ля рэк ці азёр збіралася моладзь, каб пры спевах і танцах усхваляць паганскага бога Купалу. Гаварылі, што той, хто знойдзе ў гэтую самую кароткую ноч кветку папараці, будзе шчаслівы да канца жыцця. Аздаблялі тады дамы зеленню, вілі вянкі і пускалі іх на ваду для варожбаў пра сужонства. У сённяшні час праводзіцца мерапрыемства „На Івана на Купала” ды „Купалле” — вялікія народныя фэсты і фолькава-рокавыя канцэрты. З даўніх звычаяў да сёння засталося спяванне купальных песень, пусканне вянкоў з палаючымі ўнутры свечкамі на ваду ды распальванне вогнішчаў да белага рання.

На тэрыторыі Падляшша існуюць звычаі звязаныя са жнівом. Адным з іх з’яўляюцца „дажынкі”. Па звычаю дажынкі спалучаюцца з днём Успення Найсвяцейшай Дзевы Марыі (15 жніўня), ды могуць яны выпасці на пачатку верасня ўжо пасля збору ўсяго збожжа. Дзень да „дажынак” жыхары вёскі збіраюцца ў адным з дамоў, дзе звіваюць і ўпрыгожваюць дажынкавыя вянкі. Маюць яны разнастайныя формы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF