Ніва № 6 (2752), 8 лютага 2009 г.

Ці побач Трывежы будзе цагельня?

Аляксей МАРОЗ

Улады Гайнаўкі і суседніх гмін хочуць дапамагчы беспрацоўным і асобам у прымусовых водпусках, але для гэтага неабходныя новыя інвестыцыі, як у горадзе, так і ў гмінах. Калі прадпрыемствы абмяжоўваюць або спыняюць вытворчасць (крызіс крануў самыя вялікія прадпрыемствы Гайнаўшчыны — адбываюцца яшчэ групавыя звальненні на Гайнаўскай фабрыцы мэблі; у нарваўскім „Пронары” частка работнікаў пайшла ў водпуск; апошнім часам індывідуальныя звальненні кранулі таксама працаўнікоў гайнаўскага „Грыфсканда”, які людзі па-старому называюць „Хімічнай”), цяжка большай колькасці працаўнікоў знайсці работу ў іншых суполках. Калі гаварыць пра Гайнаўскі павет, хіба найлягчэй было б тут разгарнуць дзейнасць у галіне турызму. За адносна невялікія сродкі можна адчыняць новыя агратурыстычныя кватэры, будаваць пансіёны, ці рэкламаваць дзейнасць існуючых аграгаспадарак. Патрэбнае таксама інвеставанне ў будову новых вытворчых прадпрыемстваў, але дзеля гэтага трэба прыцягнуць на Гайнаўшчыну вонкавых інвестараў і выдаткаваць большую колькасць грошай, што ёсць таксама рэальнай перспектывай.

Паявіліся цяжкасці

Новыя месцы працы могуць быць створаны ў адносна хуткім часе побач Трывежы Гайнаўскай гміны, калі дзейнасць інвестара не прытармозіць горшая, чым яшчэ год ці два раней, кан’юнктура на рынку будаўнічай керамікі і мясцовае насельніцтва не будзе выступаць супраць новай інвестыцыі. Трэба таксама памяняць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF