Ніва № 6 (2752), 8 лютага 2009 г.

Вінаваты інтэрнэт

Ева СЦЕПАНЮК

— Nie mogę wypowiadać się na ten temat! — адказаў напалоханы голас у трубцы.

Напалоханы голас — не абы — хто! Гмінны асяродак культуры і агратурызму, вядомы найперш з за прафесійнага інтэрнэт-сайта, віртуальнай фотагалерэі, выплятання кашоў з лазы, саломы і бярэзіны...

— Скажыце, чаму прапаў здымак каменнага калодзежа ў вашай фотагалерэі? — спытала я з добрымі намерамі ў „голаса”. Я не ведала пра смярдзючы фокус Алёшкі Барана.

— Ja tu tylko sprzątam, — нервова адрубаў дзядзька...

Наш прыпушчанскі мужык аніяк не асацыяваўся мне з прыбіраннем у бібліятэках і святліцах. Яшчэ больш здзіўлялі сакрэты вакол спраў, якія самі па сабе мелі спрацаваць як рэклама! Словам, тэму падсунулі мне пад нос, на сярэбраным падносе...

* * *

Але пакуль завітаем у Н. і на ўласных нагах рушым следам гідка-скандальнай гісторыі, вернемся да крыніц. Здаецца, усяму вінаваты інтэрнэт. Два месяцы таму ў віртуальнай гміннай фотагалерэі з’явіўся каменны калодзеж. Пра гэты здымак я даведалася ад сваячкі з Аўстраліі:

— Ён такі дзікі, — пісала яна ў э-мейлы, — глядзіш і хочаш напіцца ягонай крынічнай вады (у гэты момант у Cіднеі было 43,8 градуса гарачыні!).

Я адразу ўвайшла на сайт і адшукала рэкламаваны здымак. Калодзеж уражваў атмасферай дзікасці і пакінутасці, веяла ад яго чорным смуткам і непатрэбнасцю. Вакол пахілілася старое дрэва са здзічэлым лістоўем. Здавалася, нешта дохлае плавае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF