Ніва № 6 (2752), 8 лютага 2009 г.

Маладое мастацтва з Беларусі

Міра ЛУКША

Культурны цэнтр Беларусі пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь запрасіў у сваю сядзібу на новую выставу ўсіх зацікаўленых беларускім мастацтвам. На сценах выставачных залаў цэнтра па вуліцы Модлінскай, 2, у Беластоку, 23 студзеня паявіліся палотны прадстаўнікоў мастацкага пакалення Беларусі, народжанага ўжо ў васьмідзесятыя гады. Маладыя мастакі, выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў з 1999 года — Ганна Сілівончык, Ірына Дударава-Ясюкайць і Таццяна Грыневіч, штудзіравалі там жывапіс, а Васіль Пяшкун быў студэнтам факультэта манументальнага мастацтва. Маладыя мастакі, з нядаўняга часу сябры Саюза мастакоў, вылучыліся ўжо на шматлікіх выставах, таксама міжнародных, калектыўных і персанальных. Таццяна Грыневіч родам з Маладзечна (да 2008 г. асістэнт-стажор кафедры жывапісу БДАМ) мела ў 2001 г. персанальную выстаўку ў Францыі ў Кабургу. Сам пералік яе дясягненняў ужо да гэтага часу заняў бы старонку! Прымала ўдзел і ў навукова-творчых канферэнцыях. Яе творы знаходзяцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва Беларусі і ў прыватных калекцыях Беларусі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Францыі, Нямеччыны, Італіі, ЗША і Кітая. Ірына Дударава-Ясюкайць, родам з Бабруйска, была стыпендыяткай спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі як студэнтка шостага курса кафедры жывапісу БДАМ. У маі 2002 г. атрымала дыплом „За жывапіснае майстэрства” на выстаўцы-конкурсе, прысвечанай 550-годдзю Леанарда да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF