Ніва № 6 (2752), 8 лютага 2009 г.

Фінансавая азбука

Віктар САЗОНАЎ

Яшчэ зусім нядаўна на Беларусі жылі людзі, якія не ведалі адкуль бяруцца грошы. Думалі, што грошы трэба зарабляць уласнымі рукамі або галавой. Якія гэта былі жудасныя і цемрашальныя часы.

Зараз кожны беларус ведае, што грошы пазычаюць. Галоўнае ў гэтым працэсе — не ламаць сабе галавы над тым, што іх трэба некалі вяртаць. Замест таго, каб аддаваць пазыку, трэба яшчэ раз пазычыць. Пасля яшчэ раз і пажадана яшчэ больш. І так бясконца. Спатрэбіліся грошы — пазычыў і ўсё тут.

Складваецца такое ўражанне, што беларускі ўрад толькі тое і ўмее рабіць, што пазычаць грошы. Ну і правільна. Навошта яшчэ штосьці ўмець, калі ўмееш самае галоўнае. У гэтай галіне мы ў коле лідараў. Ёсць чым пахваліцца. І ўрад пахваліць. Доўга яны набывалі навыкі. Затое зараз сталі вялікімі майстрамі экстра класа.

То рускія ім падкінуць мільярдзік, то Еўропа больш чым два з паловай. Пасля зноў рускія дадуць, каб ад Еўропы не адставаць. Такое своеасаблівае спаборніцтва мы тым багаценькім краінам наладзілі.

Напэўна, беларусы лепшыя на свеце сябры, што за сяброўства з намі іншыя краіны плацяць грошы. І правільна, хай плацяць, як не маюць такіх разумных мазгоў як у нашага кіраўніцтва. А то наш урад пакрыўдзіцца і адмовіцца з кім-небудзь з іх сябраваць. Што яны тады рабіць будуць?

Навошта нам перабудоўваць эканоміку, змяншаць штаты чыноўнікаў ці колькасць міліцыі. Хай гэта робяць іншыя. А (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF