Ніва № 6 (2752), 8 лютага 2009 г.

Сустрэча з „падкупным”

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

На 2009 год мы тое, чаго хацелі, тое і дасталі. У рамках пошукаў ашчаднасцей у ведамствах грошы на дзейнасць меншасных арганізацый у Міністэрстве ўнутраных спраў і адміністрацыі не будуць скарачацца, — гарантваў „Ніве” дырэктар дэпартамента веравызнанняў і нацыянальных меншасцей Юзаф Ружанскі пасля сустрэчы з прадстаўнікамі меншасных арганізацый Падляшскага ваяводства.

Як ён паінфармаваў, на патрэбы ўсіх гэтых арганізацый ёсць рэзерв у бюджэце на 45 працэнтаў меншы, чым яны спадзяваліся. Так вось грошай мае хапіць на 493 праекты, сярод іх найбольш на праекты пададзеныя нямецкай (109) і беларускай (63) меншасцямі. У параўнанні з мінулым годам кожная меншасная арганізацыя прымушана была абмежаваць свае патрэбы, і то адносна 2008 года, які ў параўнанні нават з папярэднім годам быў годам адмаўленняў.

Штогадовае спатканне з меншасцямі ў ваяводы (першае такое было некалькі месяцаў таму таксама ў падляшскага маршалка) пачаў ваявода Мацей Жыўна ад уручэння — як сам гэта назваў — падкупнога. Кожнай з каля трыццаці прыбылых асоб дасталася торба з аўтаручкай, нататнікам і кубкам, на якім словы „Падляшскае ваяводства” запісаны на мовах нацыянальнасцей, пражываючых у гэтым рэгіёне.

Удзельнічаючы ў сустрэчы дэпутат Роберт Тышкевіч, старшыня падляшскай Грамадзянскай платформы, адзначыў:

— Для ГП, урада ўшанаванне правоў меншасцей, развіццё іх культуры і мовы з’яўляюцца фундаментальнымі, а не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF