Ніва № 5 (2751), 1 лютага 2009 г.

Музыка жыцця і Эндзі Уорхал (2)

Ганна КАНДРАЦЮК

У мастацтве Эндзі Уорхала найперш цікавіць мяне сам Эндзі Уорхал. Яго асоба па сённяшні дзень выклікае супярэчныя каментарыі. Для адных ён падманшчык і цынічны ігрок на рынку мастацтва, для ішншых — прарок і жывое ўвасабленне мастацтва другой паловы ХХ века. Паколькі мастака няма ў жывых ужо дваццаць адзін год, у мяне не было асаблівых спадзяванняў, калі разам з Асяй і трохтыднёвай Марыяй (яна нарадзілася ў дзень адкрыцця выстаўкі) выправіліся ў арт-музей. З другога боку, грэх абмінуць сустрэчу са сваім героем ды паназіраць як скрыжаваліся славянска-карпацкія і амерыканскія перспектывы ў люстры часу, падгледзець, што цікавае канадскаму гледачу, звабленаму найперш медыйным шумам. Сапраўды, раней я нідзе не сустрэла такой рэкламы культурнага мерапрыемства (у маёй вёсцы апошні сказ пракаментавалі б: „Дэ ты была! Што ты бачыла!”). Так ці інакш у Манрэалі запрашалі на выстаўку шматгучным хорам у газетах і па тэлебачанні, на відэакарцінах у метро і кавярнях, у кнігарнях і на вулічных білбордах...

Я, дарэчы, забылася, што сустрэчы з літаратурнымі героямі бываюць непрадказальнымі!

* * *

Незвычайнымі і нечаканымі паказаліся мне натоўпы ў арт-музеі ў будзённы дзень. Каб дастаць білет (30 долараў ад асобы) трэба было хвілін пятнаццаць стаяць у чарзе. Калі мы пасля вандравалі па паасобных выставачных залах-лабірынтах, паток наведвальнікаў толькі пашыраўся, каб у канцы, на падвядзенне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF