Ніва № 5 (2751), 1 лютага 2009 г.

Беларуская First Lady

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Прэзідэнтам Рэспублікі Кітай на Тайване ў 1978-1988 годах быў Цзян Цын-го, сын больш вядомага ў нас Чан Кай-шы. Жонкай прэзідэнта Цзян Цын-го была Цзян Фан-лян — гэта яе кітайскае імя і прозвішча па мужу. А ў дзявоцтве называлася яна Фаінай Вахравай.

Дзяцінства Фаіны

Фаіна Іпацьеўна Вахрава нарадзілася 15 мая 1916 года ў Екацерынбургу ў сям’і беларускіх выхадцаў, якія на Урал пераехалі з пад Оршы. Яе бацька працаваў пуцявым абходчыкам на чыгунцы, пасля стаў работнікам Уралмаша. У сям’і Вахравых гаварылі па-беларуску. Аднак малая Фаіна нядоўга мела дачыненне з роднай мовай, яе бацькі рана памерлі і малой сіроткай стала апекавацца большая сіротка — Фаіны старэйшая сястра Анна. Падросшы, Фаіна прайшла курс Фабрычна-заводскага вучнёўства і ў свае 18 гадоў стала на працу токарам у ранейшы бацькаў завод Уралмаш. Там яна пазнаёмілася з юнаком Мікалаем Елізаравым...

Жаніх

Бальшавіцкая Масква як магніт прыцягвала ўсялякіх — не толькі камуністаў — рэвалюцыянераў з усяго свету, у тым ліку і кітайскіх. Вось і сярод кітайскай моладзі пайшла чутка пра набор ахвотных вучыцца ў маскоўскім Камуністычным універсітэце рабочых Кітая імя Сунь Ят-сена. Гэтакім чынам у кастрычніку 1925 года ў Маскве апынуўся і Цзянь Цын-го, 15-гадовы сын Чан Кай-шы — аднаго з лідараў Гаміндана, партыі кітайскіх антыфеадалаў. Аднак вучыцца яму давялося ў Камуністычным універсітэце рабочых Усходу імя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF