Ніва № 5 (2751), 1 лютага 2009 г.

Праславілі Хрыстовае Нараджэнне

Аляксей МАРОЗ

Масавае калядаванне дзетак і моладзі на сцэне, з улікам мясцовых традыцый, распачалося ў Гайнаўскім белліцэі звыш дзесяці гадоў таму і ўдала працягваецца ў гарадскім доме культуры. Ініцыятарамі калядавання былі гайнаўскія дзеячы гарадскога гуртка БГКТ, якія сталі суарганізатарамі мерапрыемства. Пазней падобныя мерапрыемствы з удзелам моладзі сталі ладзіцца ў іншых месцах нашага рэгіёна. Зараз нашы дзеткі ездзяць калядаваць нават у Варшаву і іншыя гарады. Сёлета ў Гайнаўцы, так як і ў мінулых гадах, побач дашкольнікаў і вучняў запланавана было калядаванне таксама дарослых асоб з беларускіх і іншых калектываў, якія мелі з’ехацца з цэлага нашага ваяводства.

Цэнтр калядавання застаецца ў Гайнаўцы

Павятовыя і ваяводскія агляды дарослых калядоўшчыкаў пачалі ладзіцца ў Гайнаўцы намнога раней і таму апошнімі гадамі праводзіліся нават па тры калядныя агляды. Іншыя гарады, якія сталі ладзіць падобныя мерапрыемствы, не могуць раўняцца з Гайнаўкай як па колькасці выканаўцаў, так і па разнароднасці калядак і калядных абрадаў. У час калядавання ўсе яго ўдзельнікі павінны ад душы славіць нараджэнне Збавіцеля, а ўжо цяжка раўняць узровень выступленняў калядоўшчыкаў на паасобных мерапрыемствах, бо на адных галоўную ўвагу адводзіцца артызму спеву (накіраваных да дзетак і моладзі), а на іншых — на захаванне аўтэнтычных традыцый (дарослыя праваслаўныя калядоўшчыкі выходзяць на сцэну ў зімовай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF