Ніва № 5 (2751), 1 лютага 2009 г.

Варта марыць

Ілона КАРПЮК

З трагічнага дня прайшло ўжо амаль дзесяць гадоў. Немагчыма сказаць, што ўсё памянялася за гэты час, бо некаторых кепскіх успамінаў немагчыма забыць, можна затое прабаваць жыць, думаючы пра будучыню.

Моніка Ягадзінская нарадзілася ў вёсцы Чыжы. Дзяцінства цяжка назваць стопрацэнтна шчаслівым, бо мама пакінула яе ў двухгадовым узросце. Засталіся бацька і каханая бабуля, якая аказалася самай лепшай апякункай ды сяброўкай. Яшчэ і брат, але вядома, што падлеткі жывуць па-свойму і маюць кола сваіх знаёмых. Моніка са сваімі сяброўкамі марылі, між іншым, пра тое, каб хутчэй стаць дарослымі, можа нават выйсці замуж, што абазначала таксама выхад з хаты. У выпадку Монікі хата была сінонімам недахопу мамы і бацькі, які любоў да дзяцей дзяліў з любоўю да рознага віду напіткаў.

— Помню, калі бабуля пашыла такую прыгожую, белую сукенку, — распавядае Моніка, — тады замарылася мне выйсці замуж і стаць у царкве ў такой белай сукні.

Шчыра кажучы, яшчэ дзесяць гадоў таму шмат было спялеючых дзяўчат, асабліва з маленькіх мясцінак, якім не марыліся вялікія, гарадскія ўстановы, вышэйшыя школы. Хацелася ім толькі стаць незалежнымі, будучы жонкай і мамай. Вялікая частка з іх прабавала здзейсніць свае ўяўленні, Моніка з сяброўкамі таксама, але вяртаючыся аднойчы з вайсковай часці пад Гайнаўкай — вядома, ад хлопца — ужо не дайшла дахаты. Радасць жыцця перарвала трагічнае дарожнае здарэнне. Штурхнуў яе самаход.

Доўгі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF