Ніва № 5 (2751), 1 лютага 2009 г.

Тутэйшыя вёскі (1)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Ранішні аўтобус у Малочкі прыязджае каля паловы восьмай гадзіны раніцы. На вуліцы ўжо царыць аўтакрама, каля якой групка пакупнікоў. Пытаю пра солтыса.

— А вось ідзе вуліцай.

Пытаю гаспадара вёскі, ці знойдзе хвіліну часу для гутаркі. Але ён аднекваецца, што часу не мае, хаця не вельмі мне ў гэта хочацца верыць, бо ж у чацвер — бельскі і сямятыцкі тарговы дзень — калі б ён меў на галаве нейкія працаёмкія справы, то яго ўжо ў той час у вёсцы не было б.

Праўду кажучы, то можа солтыс і меў рацыю, што не хацеў са мною гутарыць. Бо від ягонай вёскі надта сумны — тут амаль усё з’яўляецца скансэнам, не відаць нідзе перспектывы, не відаць думкі скіраванай у будучыню. Вялікая калісь вёска патыхае заміраннем. І не толькі брук сведчыць пра забыццё Малочак вонкавымі мацнейшымі гэтага свету, але і выгляд хат паказвае, што амаль усе чалавечыя парасткі, якія тут пабачылі белы свет, перанесліся на іншы, больш ім ураджайны грунт. Крыху хат сяк-так дагледжаных.

Жанчына, што паказалася на халодную вуліцу, інфармуе мяне, што ў паасобных хатах жывуць найчасцей адзіночкі, што гаспадараннем займаюцца два ці тры гаспадары; трымаюць яны кароў і коней. Аднак ніводзін з гэтых жывёлаводаў не мае малочнага студзільніка, а гэта абазначае, што і ім наканавана згортванне іхніх гаспадарак.

У канцы вёскі, што з боку Жукоў, стаіць будынак пажарнага дэпо. На вялікі жаль, не ўмею даведацца, ці людзі яшчэ (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF