Ніва № 5 (2751), 1 лютага 2009 г.

Калядныя сустрэчы з Беларуссю

Міра ЛУКША

Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку і новапаўсталы Культурны цэнтр Беларусі знаёмяць Беласточчыну і Польшчу з культурай Беларусі. Ужо другі раз зімовай парой (12-16 студзеня) правяліся „Калядныя сустрэчы з Беларуссю”. Найбольш народу, прагнага паслухаць родныя спевы і пабачыць народную беларушчыну ў найлепшым выкананні сабралася ў Беластоку 12 студзеня ў глядзельнай зале Вышэйшай школы фінансаў і кіравання па вуліцы Цеплай. Пазнаёміліся беларусы і нашы сябры з багатай выстаўкай вырабаў народнай творчасці, пабачылі паказ беларускіх народных касцюмаў, выкананых у цэнтры „Скарбніца” ў Мінску, і паслухалі добравядомыя песні гурту „Прымакі” з Гарадка. „Прымакі”, як і шмат беларускіх калектываў з Беласточчыны — апрануты ў адмысловыя строі, запраектаваныя і пашытыя „Скарбніцай” (атрымалі яны ў гэты перадсвяточны вечар новую сцэнічную апратку, вельмі прыгожую і густоўную). Якраз касцюмы — і дакладна рэканструяваныя традыцыйныя беларускія строі, і сцэнічныя, і сучасныя, абапертыя на народнае мастацтва, прыцягнулі і захапілі найбольш гледачоў.

— „Скарбніца” — навукова-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства беларускіх народных рамёстваў, — расказвае Алена Жукава, вядучая паказ. — Яно ўжо больш за трыццаць гадоў вырабляе прадукцыю, якая ёсць візітнай карткай Рэспублікі Беларусь. Займаемся наступнай дзейнасцю: ручным ткацтвам, народным адзеннем, сцэнічным касцюмам, керамікай, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF