Ніва № 5 (2751), 1 лютага 2009 г.

Нашы ў Шанхаі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У „Ніве” ад 18 студзеня навейшага года Мацей Халадоўскі напісаў цікавы тэкст, але, на маю думку, у ім здаецца выступаць інтэрферэнцыя рэальнасці з віртуальнасцю — не ведаю, ці гэтая інтэрферэнцыя здарылася аўтару ці мо герою ягонага артыкула, Яўгену Чыквіну — і таму я спрабую ўнесці туды некаторыя дапаўненні.

Храму Агія Сафія, як мне здаецца, не пагражае атэістычная прафанацыя, бо ж ён, як ні глядзець, стаіць на еўрапейскай зямлі і занесены ў лік каштоўнейшых помнікаў культурнай спадчыны ЮНЕСКА. „Пагражае” яму затое вяртанне да той ролі, дзеля якой ён быў узведзены, значыць да ролі месца рэлігійных абрадаў. А вынікае гэта з росту мусульманскага фундаменталізму не толькі ў краінах Сярэдняй Азіі, але і ў Азіі Пярэдняй, значыць у Турцыі. Вось менавіта турэцкія вартавыя рэлігійнай традыцыі хочуць вяртання ў Агію Сафію мячэці, якая функцыянавала тут да паловы 1930-х гадоў, значыць, да часу, калі ў выніку пераходу турэцкай дзяржавы на свецкія рэйкі Агія Сафія стала музеем і раскрыла затынкаваныя раней хрысціянскія фрэскі. Аднак не толькі мусульмане хадайнічаюць за вяртанне Агіі Сафіі да культавай ролі, хадайнічаюць за гэтым і хрысціяне. Магчыма, што за новую ролю храма хадайнічаюць і нейкія атэісты...

Столькі наконт візантыйскай Агіі Сафіі, бо ў свеце ёсць яшчэ і іншыя вартыя ўвагі храмы. Вось стаў я лістаць старонкі сусветнага павуціння і трапіў на кітайскі лісток „Shanghai Star”. А там на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF