Ніва № 4 (2750), 25 студзеня 2009 г.

Музыка жыцця і Эндзі Уорхал

Ганна КАНДРАЦЮК

— Няма ў цябе ўжо выбару, — напісала мне Ася, — бач, нават выстаўку Эндзі Уорхала спецыяльна, пад твой прыезд, наладзілі!

У нас рэдка калі сыходзіліся тэрміны для сутрэч за акіянам, заўсёды ў мяне нешта выскачыць — ці то экзамены ў дачкі, праекты „Зоркі”, праца над новай кніжкай... У яе таксама былі абмежаваныя магчымасці для сустрэч у Манрэалі. Больш за палову года яна разам з сям’ёй жыве сярод інуітаў у раёне Нунавік на поўначы Канады. Побач працы ў тамтэйшай школе, вядзе яна навуковыя доследы над культурна-адукацыйнымі вуснымі пераказамі інуітаў. Дабрацца туды не надта зручна, найперш таму, што білет з Манрэаля ў яе паўночны пасёлак Куйюарапік каштуе два разы больш, чым з Польшчы ў Канаду. У зімовы час страшна ехаць без палярнай падрыхтоўкі і валёнкаў. Там, зараз ля вёскі, круціцца белы мядзведзь, маразы даходзяць да сарака градусаў...

Ася — мая наймалодшая сястра. Напрыканцы верасня яна нарадзіла дзіцятка і на час родаў разам з сям’ёй перасялілася ў Манрэаль. І я, згодна з нашай падляшскай этнамудрасцю, паляцела да яе ў адведкі, каб сказаць: Ой, якое брыдкае дзіця ў вас нарадзілася! Яшчэ больш мне хацелася заспяваць хрысцінныя песні маленькім пляменіцам Марыі і Тамары. У гэтым я абавязана канадскаму швагру. Ян вывучыў беларускую мову і ўсе нашы песні тыпу: „Туман ярам”, „Купалінка”, „Тапаля”... Дзякуючы яго асобе, у старой хатцы маіх бацькоў зноў ажылі гучныя спевы з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF