Ніва № 4 (2750), 25 студзеня 2009 г.

Пётр Байко — бібліёграф

Віталь ЛУБА

„Бібліяграфія Белавежскай пушчы” — цыклічнае выданне, якое дазваляе лепш арыентавацца ў багатай літаратуры, прысвечанай Белавежскаму нацыянальнаму парку і Белавежскай пушчы. Змяшчае яно пералік навуковых публікацый, напісаных поўнасцю або часткова на аснове матэрыялаў з тэрыторыі Белавежскай пушчы, папулярна-навуковых і публіцыстычных прац, надрукаваных асобнымі выданнямі або ў перыёдыцы (са штотыднёвікаў пачынаючы). Апублікаваны да гэтай пары пералік белавежскай літаратуры пачынаецца з 1948 года. Аўтарам апошняга тома „Бібліяграфіі Белавежскай пушчы 2001-2005”, які выйшаў друкам напрыканцы мінулага года, з’яўляецца Пётр Байко — чалавек шматлікіх талентаў, вядомы нашым чытачам галоўным чынам як карэспандэнт. Лесніка па адукацыі, журналіста, гісторыка, краязнаўцу, аўтара кніг па гісторыі Белавежы пры нагодзе выхаду навейшага тома „Бібліяграфіі Белавежскай пушчы” спыталі мы пра яго чарговае зацікаўленне — бібліяграфічную справу.

Якая гісторыя ў бібліяграфіі Белавежскай пушчы?

— Першы спісак белавежскай літаратуры саставіў праф. Ян Ежы Карпінскі. Ахопліваў ён 478 публікацый і быў надрукаваны ў 1948 годзе ў перыядычным выданні „Ochrona Przyrody” („Ахова прыроды”), які выходзіць у Кракаве. Спісак гэты быў у цэласці аднатаваны ў першым томе бібліяграфіі за перыяд да канца 1966 года, якую апрацаваў д р інж. Чэслаў Аколаў. Таму праф. Карпінскі падаецца як сааўтар гэтага тома.

Чарговыя тамы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF